Ніва № 01 (2851), 2 студзеня 2011 г.

Беларусь — хворая

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Сітуацыя ў Беларусі выклікае ў нас, паляках, беластачанах, востры супраціў, — казалі маладыя людзі, якія прыйшлі пад будынак консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку прадэманстраваць супраць няправільнасцей у час прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і супраць затрымання і пабояў апазіцыянераў, між іншым, кандыдатаў на прэзідэнта. — Беларусы патрабуюць нашай дапамогі. Хочам паказаць, што тут, за іх заходняй мяжой, мы — разам з імі.

Пад консульства ў Беластоку прынесены былі бел-чырвона-белыя сцягі. Перад уваходам у будынак з патушаным святлом у вокнах пастаўлены былі знічы. Частка маладых людзей паявілася ў майках з выявай твару з вуснамі завязанымі калючым дротам. Арганізатары маніфестацыі са згуртавання „Праект: Польшча-Беласток” намаўлялі да таго, каб у знак пратэсту супраць падзей у Беларусі на грамадскіх сайтах замест свайго здымка ўклеіць такі ж твар.

— Гэтыя выбары не былі дэмакратычнымі. Беларусы хацелі прадэманстраваць сваю нязгоду на цяперашнюю сітуацыю. Хацелі паказаць, што такія лозунгі як свабода і дэмакратыя для іх настолькі важныя, што могуць выказаць свае перакананні незалежна ад рэпрэсій, — гаварыў сабраным перад консульствам Давід Францкевіч са згуртавання „Праект: Польшча-Беласток”. — Ад нядзелі гэтае консульства павінна называцца консульствам Лукашэнкі, а не Рэспублікі Беларусь. У гэтым наша місія, каб тое, што адбываецца ў Беларусі, было агучана. Беларусам патрэбны дапамога і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF