Ніва № 01 (2851), 2 студзеня 2011 г.

Быў такі доктар... Да 40 дзён пасля смерці

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

Няшмат я сустракала ў сваім жыцці такіх лекараў, якім быў Даніла Дзекуць-Малей. Тым больш, што сустрэла яго не як пацыент, а як даследчык жыцця і дзейнасці ягонага бацькі Лукі — адраджэнскага дзеяча эпохі Беларускай Народнай Рэспублікі, перакладчыка Новага Запавету і псалмоў на беларускую мову ды апантанага прапаведніка Баптысцкай царквы. Так яно ўжо бывае, што пры жыцці чалавека не заўсёды ацэньваюць належным чынам, асабліва калі праходзіць яно ў цені выдатных бацькоў.

З Данілам Дзекуцем-Малеем пазнаёмілася я пры магіле яго бацькі ранняй, квітнеючай вясной 1999 г. А раней у маім жыцці здарыўся проста цуд. Дата была асаблівая — каталіцкі Вялікдзень (свята ўваскрэсення Ісуса Хрыста) і праваслаўная вербніца заадно. Штосьці гэтага дня пасля царквы пацягнула мяне з сяброўкамі Ірынай і Аннай Гаданьчучкамі на Гарнізонныя могілкі ў Гданьску. У той дзень з мёртвых устаў для нас Лука Дзекуць-Малей, якога магілу, увайшоўшы на могілкі, мы нечакана для сябе пабачылі. А ў „Энцыклапедыі гісторыі Беларусі” напісалі, што памёр ён у ЗША! А тут раптам з’явіўся нечакана ў Гданьску! Усё гэта было так неверагоднае, што калі б не пабачылі мы магілы на свае вочы, здавалася б гэта немагчымым. Хутка пайшла я дахаты, каб яшчэ раз праверыць звестку пра смерць Лукі Дзекуця-Малея. У энцыклапедыі ўсё ж чорна на белым напісана... Аставалася патэлефанаваць нашаму адзінаму аўтарытэту па гісторыі Беларусі — спадару Юрку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF