Ніва № 01 (2851), 2 студзеня 2011 г.

Пражыць тры жыцці

Размова з Касяй Бондай — пісьменніцай, журналісткай, выпускніцай Гайнаўскага белліцэя

Першая была Ніна Франк ці Ніна-дачка?

— Ніна Франк гэта гераіня маёй першай кніжкі. Але я ўвогуле закаханая ў гэтае імя. У нашай сям’і так склалася, што жанчыны наперамен атрымліваюць імёны Ніна і Кацярына. Усё тады было ясна.

Калі паўставала Твая першая кніжка, Ты паддалася самагіпнозу. Навошта?

— Патрэбны быў, каб дакрануцца да найбольш балючых тэм, скрываных эмоцый. Перад самім гіпнозам найважнейшай была гераіня кніжкі, а калі працэс закончыўся, я ўжо мела гатовы персанаж. Не толькі спісак рыс, але цэлую постаць. Пасля яна ўжо сама вяла мяне праз кніжку. Можа гэта выглядае як шаленства, але для стварэння клімату рамана мне патрэбная была своеасаблівая магія, спроба балансаваць на грані рэальнасці. Для гэтага трэба герояў прапускаць праз сябе, у тым ліку ўсе жахі і сарамлівыя эмоцыі. Было ясна, што падзеі першай кніжкі разгортвацца будуць на Падляшшы. Але хацелася стварыць свет напалову прэсны, свойскі — знешні ды таямнічы, крыху змрочны — ад сярэдзіны.

Ці ўраджэнку Гайнаўкі звязвае з родным горадам нейкая пупавіна?

— Маю вялікі сентымент. Першая кніжка не без прычыны звязана з Падляшшам. Носіш яе глыбока ўсярэдзіне і нечакана прыходзіць яна на свет. Кніжка ў той час была лякарствам на складаную сітуацыю. Вельмі цяжка, па начах, працавала я ў тыднёвіку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF