Ніва № 01 (2851), 2 студзеня 2011 г.

Моц смаку Юры Качука

Міра ЛУКША

На першай старонцы кнігі „Беларуская кухня. Моц смаку” аўтарства Юры Качука чытаем словы „Памяці продкаў, дабрабыту сучаснікаў, шчасцю нашчадкаў”.

Новае выданне, прыгожа ілюстраванае малюнкамі і здымкамі, змяшчае шматлікія рэцэпты, якія аўтар збіраў амаль дваццаць гадоў у родным мястэчку Зэльве і па ўсёй Беларусі, пераглянуўшы кухмаранне і ў гістарычным ракурсе. „Каб нарыхтаваць сапраўдную беларускую страву, трэба не толькі мець адпаведны настрой ды ахвоту, але і думаць па-свойму”. На прамоцыі кнігі-альбома ў беластоцкай кавярні-кнігарні „Акцэнт” аўтар адзначыў:

— Калі думаеш па-беларуску, калі з беларускіх прадуктаў усё гэта гатуеш, тады і атрымаецца беларускай страва. Рэцэпты збіраліся і па Зэльве, і ў Наваградку. Шмат якіх рэцэптаў давялося мне адаптаваць са старадаўніх беларуска-ліцьвінскіх кніжак, адаптаваць да сучаснасці. Я люблю, калі і жонка на кухні дапамагае, я без памочнікаў не магу абысціся, каму ж даверыць цыбулю рэзаць...

Сродкі, атрыманыя ад распаўсюду кнігі „Беларуская кухня. Моц смаку”, будуць выкарыстоўвацца дзеля ўпарадкавання месц масавых рэпрэсій у Курапатах. Пасля прэзентацыі выдання аўтар прапанаваў усім удзельнікам імпрэзы пачастунак — наліўку ды селядзец, прыгатаваны яго супрацоўніцай і сяброўкай з Беласточчыны, аніматаркай культуры Янінай Чыжэўскай, раднай Гарадской рады Беластока. Гэта ўжо другое выданне аўтара, прысвечанае кулінарыі. Першае — „Традыцыйныя стравы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF