Ніва № 01 (2851), 2 студзеня 2011 г.

Святы з традыцыямі і па-сучаснаму

Аляксей МАРОЗ

Апошнім часам ужо нават у Бельску-Падляшскім і Гайнаўцы святочны настрой паяўляецца надоўга перад Ражджаством Хрыстовым, бо ўжо ў канцы лістапада. Тады стаўбы на галоўных вуліцах, установы і магазіны прыаздабляюцца лямпачкамі, усярэдзіне ўстаноў паяўляюцца ёлкі, а ў магазінах з цацкамі, вопраткай і сувенірамі ажно да самых святаў натоўпы людзей купляюць святочныя падарункі сваім блізкім. Ліхаманка перадсвяточных пакупак дайшла ўжо таксама ў сёлы. Вяскоўцы па падарункі ездзяць у гарады, а лямпачкі вешаюць перад самымі Калядамі, таму ў посны перыяд навонкі не відаць святочнага настрою, які ўліваецца ў хаты з экранаў тэлевізараў.

Падрыхтоўка пачыналася з Філіпавага посту

— Калісь не было разважанняў, ці можна есці мяса ў час Філіпавага посту, бо з яго пачыналася падрыхтоўка да Ражджаства. Людзі чысцілі каструлі перад постам, каб пазбыцца рэштак скаромнага. Зараз лекары даказалі, што пост вельмі карысны для здароўя. Калісь людзі такім чынам ачышчалі свой арганізм без навуковых доказаў, але з верай у Бога, — cказала Марыя Нічыпарук з Гайнаўкі (родам з Грабаўца), якая ахвотна сустракаецца з дзеткамі і моладдзю, вучыць іх нашым традыцыям, паказвае, як у мінулым выконваліся хатнія работы, народныя выцінанкі, кветкі і іншыя ўпрыгожанні. — У будныя дні Філіпавага посту нашы дзяўчаты пралі і вышывалі, а вечарамі па суботах і нядзелях выконвалі аздабленні, якімі ўпрыгожваліся хаты перад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF