Ніва № 01 (2851), 2 студзеня 2011 г.

Мая першая школьная ёлка

Юрка БУЙНЮК

Добра памятаю сваю першую ёлку ў пачатковай школе ў Малінніках. Гэта быў студзень 1987 года. Пятніца. Вечар у роднай хаце. Гадзіна 8-ая вечара. У тэлебачанні пускалі фільм з Полем Ньюманам, амерыканскай кіназоркай 80-х гадоў. Бацькі гатовілі мне падарунак, які мама раней прывезла з Бельска. Бацькі пакавалі яго ў кардонную скрынку і абклейвалі шэрай паперай. У падарунку былі апельсіны, шакалад, яблыкі ды цукеркі. Гэта былі ласункі, якіх у гэтым часе дзеці штодзень не елі. Такія падарункі рабілі ўсе бацькі, каб дзеткі ўспаміналі смак дзяцінства ўсё жыццё.

Ёлка ў школе заўжды адбывалася пасля Каляд паводле юльянскага календара, больш-менш каля Новага года, прыблізна каля 14 студзеня, і ў суботу. Да ёлкі рыхтаваліся не толькі бацькі, але і настаўнікі, якія разам з дзецьмі ставілі тэатральныя сцэнкі. Настаўніца беларускай мовы матушка Марыя Саевіч з вучнямі рыхтавала беларускія сцэнкі, а паланістка Аліна Зінкевіч — польскія. Аднак на ёлцы было больш беларускамоўных сцэнак. У апошнія дні перад ёлкай настаўнікі гатовілі дэкарацыю сцэны. Асабліва таленавітымі сярод настаўнікаў былі Юры Сібісевіч ды Юры Назарэвіч, якія рыхтавалі дэкор сцэны. Вучні гатовілі зал, у якім даўно стаяла вялікая, рознакаляровая ёлка. Яны размалёўвалі сцены гімнастычнага зала, абклейвалі каляровай паперай ды завешвалі каляровыя паветраныя шарыкі. У навагоднюю, зімовую суботнюю раніцу, калі адбывалася ёлка, у школу прыязджалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF