Ніва № 01 (2851), 2 студзеня 2011 г.

Плошча і Праўда

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

У нас была гэтая Плошча. Дзе з нашага боку былі дзесяткі тысяч мірных людзей, а з іхнага — узброеная ваенная хунта. Дзе з нашага боку былі справядлівыя законныя патрабаванні, праўда, наша бел-чырвона-белая сімволіка, а з іхнага — садысты ў форме „касманаўтаў”, правакацыі і хлусня, чорная справа задушэння свабоды. Дзе з нашага боку адкрыта былі лідары нацыі, а з іхнага — узурпатар, што схаваўся за мурамі і міліцэйска-вайсковымі шыхтамі.

Беларусь прачнулася 20 снежня ў новай краіне. Не, цуда не здарылася і змены ўлады не адбылося. Адбылася лагічная для гэтай дзяржавы, паслядоўная ў рэчышчы яе палітыкі, але страшная падзея. Адкрыта было прадэманстравана і сказана, што ніякія законы ў гэтай дзяржаве не дзейнічаюць, а ўсё падпарадкавана злой волі аднаго чалавека, якую выконваюць тысячы памагатых — адны фальшуюць выбарчыя бюлетэні і вынікі галасавання, іншыя азвярэла б’юць безабаронных мірных суграмадзян дубінамі па галаве, яшчэ адны ноччу ламаюць дзверы ў кватэры і робяць вышукі, яшчэ адны ў мантыях засуджваюць нявінных да зняволення, яшчэ адны па-гебельсаўску хлусяць з тэлевізараў і ўладных газет суайчыннікам, дурманячы ім галовы подлай маной. Ва ўсіх іх рукі ўжо ў крыві. Пра што казаць, калі ў цэнтры беларускай сталіцы законных кандыдатаў у прэзідэнты (!) збіваюць да паўсмерці? Самым страшным для хунты стаў хрысціянскі лозунг „Гавары праўду!”. Да гэтага не вядома ці ўсе, каго білі пераапранутыя і ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF