Ніва № 01 (2851), 2 студзеня 2011 г.

Адзначаем Святую ноч па-рознаму

Міра ЛУКША

На Падляшшы рашучая большасць праваслаўных адзначае Божае Ражджаство па юльянскім календары. Ад 1995 года вернікі праваслаўя, якія святкуюць Каляды па новым стылі, маюць магчымасць пайсці на святочнае набажэнства ў царкву святой Марыі Магдаліны, — расказвае СМІ айцец падпалкоўнік Ігар Сегень. Прызнаецца, што на вялікай вячэрні 24 снежня сустракае вернікаў, якіх не бачыць у іншы святочны дзень. Лічыць, што прыбываюць яны на святочную багаслужбу з іншых прыходаў Беластока, або і з па за горада, а пасля амаль дзвюх гадзін ідуць адзначаць дома куццю па новым стылі. У іншых прыходах спробы святкавання Каляд па новым стылі не ўдаліся. Гэтую магчымасць мешаным каталіцка-праваслаўным сем’ям правесці супольнае святкаванне запрапанаваў яшчэ епіскап Сава, цяперашні мітрапаліт варшаўскі і ўсяе Польшчы. Некаторыя вернікі прыйшлі таксама крыху з цікаўнасці.

Вялікая вячэрня ў царкве, якой карыстаецца вайсковае душпастырства, была назначана на 16 гадзіну. Штогод прыходзіць на яе больш чым сто асоб. Як адзначыў а. Ігар Сегень, лік не мяняецца. Большасць асоб адзначае святы ў двух чыслах, сярод іх ёсць праваслаўныя, прыехаўшыя на Беласточчыну з іншых частак краіны, якія ўжо звыкліся адзначаць праваслаўныя святы па новым стылі, паколькі ў іншых рэгіёнах краіны, асабліва ў вялікіх гарадах, такіх як Варшава, Вроцлаў ці Кракаў, праваслаўнае Ражджаство Хрыстова адзначаецца 25 снежня. Духоўнікі лічаць, што гэта вырашаюць вернікі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF