Ніва № 52 (2850), 26 снежня 2010 г.

Цуд маем закладзены ў генах!

Ганна КАНДРАЦЮК

Дзесьці за Бельскам-Падляшскім, каля майго месца ў канцы аўтобуса, залунаў прыемны пах святога ялею для мірапамазання. Ён трываў можа дзве, можа тры секунды, каб уміг развеяцца і знікнуць. Адначасова вывеяла і кіславаты пах выслужаных фатэляў, характэрны публічнаму транспарту, якога не ў змозе заглушыць ніякі дэзадарант. Праз намарожаныя вокны ўліваліся малочна-сонечныя прамені. Для сучаснага чалавека найбольшы выклік — схапіць усе прапановы ў жменю і на час справіцца са сваімі задачамі. Я сама была ў падобным разладзе. Яшчэ у той самы дзень, калі разам з парафіяльным хорам я падалася ў паломніцтва ў Тарэспаль (непадалёк Брэста), вечарам чакала мяне выступленне на бенефісе паэта прафесара Алеся Барскага. На здаровы розум я не павінна вярнуцца на час у Беласток. На дарозе стаяла сто перашкод: коўзкія дарогі, паніка, прагноз мяцеліцы. З другога боку хацелася не абмінуць нагоды, якая здараецца раз у жыцці...

Падляшскія жанчынкі не вераць у цуд, цуд яны маюць закладзены ў генах. Магчыма, ужо тады ў самым пачатку дарогі, дзесьці за Бельскам-Падляшскім, калі з’явіўся згаданы пах боскага міра, хтосьці за мяне вырашыў праблему. Я адразу супакоілася, кінула хвалявацца. І нават з агідай зірнула на маладога кансультанта, які праз мабілку далей круціў свае занудлівыя інтарэсы-бізнесы...

* * *

Тарэспаль, 28 верасня 2010 г. Раніцай, перад выхадам у школу гімназіст Лукаш Паплаўскі прыпыніўся ля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF