Ніва № 52 (2850), 26 снежня 2010 г.

Камунікацыйны вузел Нарва

Пётр АХРЫМЮК, Варшава

У снежні 1943 г. па Старым Ляўкове маланкай разышлася вестка пра акружэнне пад Сталінградам нямецкай арміі фельдмаршала фон Паўлюса. Людзі сталі гаварыць, што набліжаецца канец гітлераўскага панавання. Па Старым Ляўкове стала ў той час кружыць выразка з замежнай прэсы з фатаграфіяй Паўлюсавага салдата. Быў ён апрануты ў жаночае футра, рукі трымаў у муфце, ногі яго былі закручаны анучамі, а на галаве меў жаночыя трусы — вельмі камічна выглядаў той непераможны нямецкі салдат.

Зіма 1943/44 года была вельмі лютая, мароз сягаў амаль пяцідзесяці градусаў. Былы салдат Паўлюсавай арміі, з якім мне давялося пазней працаваць у Гіжыцку, гаварыў, што салдаты, не маючы паліва, разбівалі карабіны і распальвалі кастры з драўляных прыкладаў ад іх; голад і холад сеялі там смерць. Батальёну, у якім ён служыў, была пастаўлена задача здабыць завод, у якім выраблялі бульдозеры „Сталінец”. Калі салдаты батальёна падышлі да варот завода, раптам з іх выбеглі рабочыя, узброеныя ў карабіны са штыкамі, гатовыя да рукапашнай схваткі. Немцаў ахапіла паніка і яны без бою далі драла на свае ранейшыя пазіцыі. Вермахт стаў цярпець паражэнне за паражэннем.

У 1944 годзе фронт набліжаўся да ўсходніх граніц Польшчы і па Старым Ляўкове разнеслася вестка, што ўсходні фронт немцаў разарваны і Савецкая Армія наступае на захад. Як высветлілася, была гэта партызанская дывізія, якая атрымала задачу разведаць тылы акупанта і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF