Ніва № 52 (2850), 26 снежня 2010 г.

Мае настаўнікі са школы ў Малінніках

Юрка БУЙНЮК

У наступным годзе міне 15 гадоў з часу, калі я закончыў пачатковую школу ў Малінніках і 10 гадоў — калі школа перастала існаваць. Памятаю, як у чацвёртым класе пачатковай школы на ўроку фізікі настаўнік Юры Сібясевіч прадбачыў, што малінніцкая школа перастане існаваць, а на ўсю Арлянскую гміну будзе толькі адзін школьны комплекс.

Калі я пачынаў вучыцца, то ў нашу школы хадзілі дзеці з трох вёсак: Шарнёў, Рыгораўцаў і маіх Маліннік. Найбольш вучняў было з нашай вёскі. Маё пакаленне — народжанае ў 1975-1981 гадах — ставілася да настаўнікаў з вялікай пашанай. Для іх настаўнік быў вялікім аўтарытэтам таму, што нашы бацькі і дзяды таксама паважалі настаўнікаў і так нас выхоўвалі. Настаўнік мог звярнуць увагу, калі вучань дрэнна сябе вёў на занятках. У малінніцкай школе былі вельмі добрыя настаўнікі. Ідучы ў школу я бачыў, як а гадз. 7.20 раніцы настаўнікі выходзілі з аўтобуса, які ехаў з Бельска ў Кляшчэлі. Зараз той аўтобус не спыняецца ў вёсцы, бо школы няма і настаўнікі ў Маліннікі не прыязджаюць.

Першай маёй выхавацелькай у нулявым класе — у які я паступіў 1 верасня 1987 года — была пані Аліна Амельяновіч. На здымку яна — маладая, прыгожая бландзінка — стаіць з хлопчыкамі і дзяўчынкамі на фоне цвітучага бэзу. Гэта яна навучыла мяне пісаць ды чытаць на польскай мове. Дарэчы, польскую мову я спазнаў у школе. У хаце з бацькамі ці на панадворку з равеснікамі я размаўляў на беларускай гаворцы. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF