Ніва № 52 (2850), 26 снежня 2010 г.

Археалогія памяці

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Кожны, хто з нашага рэгіёна, можа лёгка ўвайсці ў мае працы, таму што шмат у гэтым рэгіёне было такіх гісторый, якія ў іх прадстаўляю, — сказала „Ніве” ў беластоцкай галерэі „Арсенал” у час адкрыцця сваёй выставы „Гутарка” адна з самых таленавітых мастачак Польшчы, беларуска з роду Аляксандра Чарняўская.

Крытык Стах Шаблоўскі яе мастацтва акрэслівае магічным рэалізмам у сутыкненні з рэалізмам посттраўматычным, узнікаючым, між іншым, пад уплывам расказу дзядулі з перыяду апошняй вайны і перажытых самой сабою. Расказвае ён аб яе працах (без загалоўка; аб некаторых паказаных таксама ў „Арсенале”): „Мастачка паўтарае гісторыі пачутыя ў вёсцы. Вяртаемся на некалькі дзесяткаў гадоў. Вайна, мы на Падляшшы. Вось шматкультур’е памежжа, сапраўдныя Балканы поўначы. На вяселлі іграе музыка, ліецца гарэлка. Свішчуць кулі, брат забівае брата, падаюць трупы, бамбавозы кідаюць бомбы на статак кароў. Ёсць злачынства, помста і кара. Ёсць паляк, рускі і немец, а мясцовыя — беларусы. У лесе сядзяць лясныя, ад Усходу ідуць саветы, а ў вёсцы заўсёды знойдзецца гад, які прывядзе гітлераўцаў”.

Магдалена Гадлеўская, куратарка выставы, у размове з „Нівай” у час вернісажу спаслалася на словы Стаха Шаблоўскага:

— Тое, што мяне цікавіць у творчасці Олі Чарняўскай, гэта археалогія памяці. Належыць яна да артыстаў маладога пакалення, якіх мучыць наша цяжкае мінулае. Ужо здавалася, што пра ўсё было сказана, што ўсе, хто хацеў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF