Ніва № 52 (2850), 26 снежня 2010 г.

Пушча можа быць небяспечнай

Аляксей МАРОЗ

Апошнім часам многа пішацца і гаворыцца пра Белавежскую пушчу і яе дабрадзействы, якімі карыстаюцца мясцовыя і прыезджыя людзі. Вядзецца гарачая дыскусія ці ўводзіць больш строгую ахову пушчанскай прыроды, у тым ліку птушак і звярыны. Затое мала гаворыцца, што пушча, напрыклад, у час пажараў, а перш за ўсё звярына, могуць быць таксама небяспечнымі для навакольнага насельніцтва і іх пажыткаў, аб чым добра ведалі нашыя продкі. Часта ахвярамі лясной жывёлы станавіліся хатнія жывёла і птушкі, а перш за ўсё пасевы. Зараз многа палёў, што абапіраюцца аб Белавежскую пушчу, найчасцей ляжаць аблагамі або расце на іх лес і ў такім выпадку лясная звярына выбірае для свайго харчавання нешматлікія сельскагаспадарчыя палі і лугі, што яшчэ абрабляюцца і нішчыць раслінную вытворчасць. Нешматлікія каровы, ці рэдка сустраканыя коні, якія яшчэ пасвяцца непадалёк ад пушчы, таксама апынуліся ў намнога большай небяспецы, чым гадоў дваццаць назад. Пушчанскія людзі баяцца, што на іх жывёлу могуць нападаць не толькі ваўкі, як гэта было раней, але і зубры, якія апошнім часам выходзяць з лесу і з’ядаюць траву на лугах.

Вялікія шкоды ад дзікоў

Мае суразмоўцы моцна наракалі на дзікоў, якія нішчаць пасевы побач Навасадаў, Арэшкава, Пагарэльцаў і іншых прыпушчанскіх вёсак.

— У мінулым хаця адгароджвалі пушчанскі лес ад нашых палёў і гэта ўжо абмяжоўвала выхад лясной звярыны на лугі і ворыва, — успамінала жанчына з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF