Ніва № 52 (2850), 26 снежня 2010 г.

Хранікёры беларускай памяці

Ілона КАРПЮК

Каб стаць мужчынам, малады крывіч быў, між іншым, абавязаны распавесці сваім родным пра сваіх продкаў да пятага пакалення. Калі не змог, быў асуджаны на выгнанне. На гэты расказ спаслаўся вялікі беларускі пісьменнік Уладзімер Арлоў. У час прэм’еры спектакля „Ой давно, давно”, якая прайшла 18 снежня ў Беластоку, прыпомнілі яго бацькі дзяцей — акцёраў, якія выступілі ў пастаноўцы. Сёння за няведанне свайго мінулага маладых людзей не чакае лёс выгнанніка. Ці гэта аднак абазначае, што не варта або не трэба ведаць сваіх каранёў?

— Дзеткам трэба распавядаць пра нашу мінуўшчыну, але неабавязкова пра ўсё. Не павінны жыць нашым жыццём, дастаткова, што мы гэта ўсё перажылі.

Спадар Сцяпан Бурыла прысутнічаў на прэм’еры спектакля перш за ўсё таму, што выступала яго ўнучка. Важным было пабачыць яе, таксама як і паслухаць расказаў з іншых вёсак, расказаў іншых бабуль і дзядуляў.

— Я не плакаў, — дадае. — Аглядаюся ўжо з аддалення, хаця помню як палілі Зані, Залешаны, Шпакі.

— Ой, як палілі, страшны момант.

— Так, пра тое, як палілі, — хвалююцца бабулі ўжо пасля выступу. — Слёзы нам каціліся. Успаміны вярнуліся. Яны такія маладыя.

І невядома ўжо, ці тыя маладыя гэта беларускія гімназісты, ліцэісты, што выступалі, ці можа маладыя — яны самі, бабулі і дзядулі. Твары пакаленняў пранікаюцца. На момант гэтыя бабці глядзелі ў твары сваіх унукаў нібыта ў люстэрка.

— Калі ў час вайны трэба (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF