Ніва № 52 (2850), 26 снежня 2010 г.

Няпросты 2010-ты

Васіль САКОЎСКІ

(1)

Канчаецца дзве тысячы дзесяты год. Час азірнуцца назад, прыглянуцца дакладна яшчэ раз і ацаніць, якім жа ён быў кожнаму з нас, нашай дзяржаве і ўсёй нашай планеце Зямлі ў гэтым годзе. Што адразу трэба зазначыць тут, што для кожнага з нас ён выпаў канешне па-рознаму — ад няўдачнага праз удачны і вельмі ўдачны. Якая з гэтых груп была колькасна найбольшай, сказаць, канешне, цяжка. Падобна і ў сусветным людскім маштабе правесці такі падлік проста немагчыма. А вось пра сусветныя прыродныя катаклізмы можна з упэўненасцю сказаць, што іх напэўна пабольшала, часцей паяўляцца сталі і аказаліся яны больш магутнымі, злымі, проста лютымі. Тут і магутныя землетрасенні, ліўні-навадненні, пажары. Паўсюдна разгульваць сталі тарнада-смерчы, балотам горы расплывацца...

Не менш дакучлівымі і небяспечнымі з’яўляюцца і грамадскія катаклізмы. І іх чамусьці не меншае. Яны могуць быць і міждзяржаўнымі, і міжнацыянальнымі, і міжканфесійнымі, і мноства іншых „і”. Грамадскія канфлікты часта перарастаюць у адкрытыя войны, што заўсёды з’яўляецца велізарным няшчасцем. Вялікі страх і няшчасці нясуць з сабой таксама модныя цяпер тэрарыстычныя акты. Былі яны, канешне, і калісьці, але даволі рэдкімі і не такой знішчальнай сілы. Накіраваны яны былі ў асноўным на забойствы высокапастаўленых чыноўнікаў ці сваіх палітычных праціўнікаў. Цяперашнія ж — на як найбольшае знішчэнне зусім нявінных людзей і іх маёмасці. А (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF