Ніва № 52 (2850), 26 снежня 2010 г.

Ніякіх выбараў. Пацыфікацыя

Яўген ВАПА, 20.12.2010 г., 3.35 раніцы

Ганьба і сорам для ўлады і яе служак за жахлівы калядны і навагодні падарунак беларускаму народу, здзейснены імі 19 снежня ў дзень праваслаўнага свята Міколы. Кандыдаты ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь рэпрэсаваны. Уладзімір Някляеў — жорстка збіты, непрытомны, з мазгавой траўмай трапіў у шпіталь, дзе яго арыштавалі і вывезлі ў невядомым напрамку. Андрэй Саннікаў — жорстка збіты на плошчы і арыштаваны ў шпіталі. Пабіты Віталь Рымашэўскі — арыштаваны на сходах шпіталя. Пабіты і арыштаваны Рыгор Кастусёў. Арыштаваны Мікола Статкевіч, Алесь Міхалевіч. Дзмітры Ус таксама арыштаваны. Разам з імі пабітыя і арыштаваныя сотні людзей, для якіх Беларусь ёсць і будзе гонарам і годнасцю. Аднак такія словы як гонар і годнасць пустыя і чужыя не толькі для Аляксандра Рыгоравіча, але і для ўсёй сістэмы ўлады. І не толькі для тых, хто жорстка збіваў, але і для тых, хто фальшаваў тое, што быццам мела называцца выбарамі, пачаўшы ад малых вясковых участкаў, а закончыўшы на выбарчых пунктах у дыпламатычных прадстаўніцтвах дзяржавы па за яе межамі. І ступень адказнасці за зробленае зло падтасоўкі выбарчых вынікаў аднолькавы і ў неадукаванага старшыні сельсавета і ў адукаванага дыпламата. Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка прайграў. Ён прайграў да канца права называць сябе прэзідэнтам Беларусі. Прэзідэнт, які шануе свой народ, не дае загадаў зверска збіваць нявінных людзей. Прэзідэнт нармальнай краіны не мае права (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF