Ніва № 52 (2850), 26 снежня 2010 г.

Колеры падляшскіх Каляд

Міра ЛУКША

У Падляшскім музеі зазіхацела ад каляровых калядных гвяздаў і выцінанак. Ад чацвярга 16 снежня да канца лютага 2011 г. можна пабачыць зборы першага конкурсу на Калядную гвязду, аздобленую выцінанкамі. Конкурс працягваўся ад лістапада да снежня 2010 года, але прадстаўнікі арганізатараў (аддзела этнаграфіі Падляшскага музея і фонду „Цэпэлія — польскае мастацтва і рукадзелле” Ежы Цэтэра і Войцех Кавальчук больш года папаўнялі зборы, расшуквалі жывых прадаўжальнікаў традыцыі і самі распаўсюджвалі яе, заахвочваючы малодшае пакаленне. Ідэя была працягам праекта „Падляшская выцінанка. Папера ў народнай культуры”, арганізаванага ў рамках праграмы „Нацыянальная спадчына”.

— Гэта пакуль пілатажны конкурс, — кажа Ежы Цэтэра. — Спадзяемся, што праз год прац будзе значна больш. Вядома, гвязды мусяць быць выкананы згодна з нацыянальнай традыцыяй, без пенапластаў, парчы. Хочам распаўсюдзіць мясцовую традыцыю вырабу калядных гвяздаў, здобленых выцінанкамі, сягаючай канца ХІХ стагоддзя. Малавядомую ў Польшчы падляшскую выцінанку можна ўбачыць на вёсках толькі на праваслаўных калядных зорках. Найстарэйшыя прыклады выцінанак на выставе можна ўбачыць у зборах кракаўскага Этнаграфічнага музея — з Буд пад Белавежай і Старасельцаў пад Беластокам (пачатак ХХ стагоддзя).

Не пераломе ХІХ і ХХ стст. аздобамі, выцінанымі з паперы, аздабляўся інтэр’ер вясковых хат. Яшчэ ў пяцідзесятыя гады папулярныя былі заслоны, выцінаныя з паперы. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF