Ніва № 51 (2849), 19 снежня 2010 г.

Дэбют у родным слове — трынаццаты конкурс

Міра ЛУКША

На ўрачыстае ўручэнне вылучэнняў у ХІІІ Агульнапольскім конкурсе беларускай паэзіі і прозы „Дэбют”, арганізаваным Праграмнай радай тыднёвіка „Ніва” і Беларускім саюзам, пры падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, у заснежаную суботу 11 снежня не ўсе ўдзельнікі змаглі прыбыць. А дарога была і далёкай — ад Познаньшчыны да вёсак на Беласточчыне, з якіх ва ўік-энды аўтобусам не дабярэшся, тым больш у новую атаку зімы. А былі і аўтары, якім за 80 гадоў (Анатоль Маўчун) і ў дзесяць разоў менш — васьмігадовая Вікторыя Патонец. Наймалодшую дэбютантку з Ляўкова Старога прывезла на машыне яе мама, прабіваючыся праз гурбы снегу.

Камісія ў міжнародным складзе — Надзея Артымовіч з Бельска-Падляшскага, Ежы Плютовіч з Беластока і Янка Трацяк з Гродна ацаніла 19 падборак літаратурных тэкстаў у дзвюх узроставых катэгорыях. У першай групе (вучні пачатковых школ і гімназісты) камплектаў твораў было тры — адной вучаніцы-дэбютанткі з ПШ у Нараўцы Вікторыі Патонец („Ляўкоўка”), дзвюх гімназістак — з Гайнаўкі Магдаліны Панасюк („Непрысутная”) і з Беластока — Ганны Валяшчук („Мармур”). Камісія не вылучыла аўтараў у гэтай групе, хоць спадабаліся творы „Яблынька” Вікторыі і „Месяцы” Ганны. У другой групе — ліцэістаў і дарослых вылучаны аўтары ў дзвюх катэгорыях — паэзіі і прозы. Другое месца атрымала падборка беластачаніна Юрыя Нахілы („Круглянскі” — родам ён з вёскі Круглае на Дамброўшчыне) — „Вершы з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF