Ніва № 51 (2849), 19 снежня 2010 г.

Час акупацыі і калектывізацыі

Расказ Марыі Вязоўскай, народжанай у Зубаве ў 1935 годзе.

Мае мама і тата пажаніліся ў 1933 годзе; мама прыйшла жыць з татавай сям’ёй. Разам з маімі бацькамі жылі яшчэ татавы бацькі Кузьма і Марыя ды татавы сёстры Вера з 1913 года і Акуліна з 1924 года. Акуліна ў 1942 годзе выйшла замуж за аднавяскоўца Міхала Дмітрука і перабралася да яго, а Вера замуж не выходзіла, жыла з намі да 1953 года, калі стала на працу ў Беласток і перасялілася туды.

У Першую сусветную вайну ўся татава сям’я выехала ў бежанства. Жылі яны ў горадзе Новачаркаску, недалёка Растова-на-Доне. Тату тады дзевяць або дзесяць гадоў было, калі хадзіў ён на чыгуначную станцыю, дзе па пуцях іконы валяліся. Тата адну ікону дадому прывёз, яна зараз у цёткі Акуліны.

У маёй бабулі па маме было дзевяцёра дзяцей; жывых асталося трое. Большасць з іх нарадзілася ў бежанстве і там яны паўміралі ад тыфу. Памёр там і мамін тата. Бабуля калісь расказвала, што пасля вяртання з бежанства сям’я наша была ў вялікай дружбе з адной сям’ёй з Малешаў; малешаўцы нам памагалі, нават пасля двое парасят далі нам.

У Зубаве жылі мы ў малой драўлянай хаце, якая складалася толькі з аднаго памяшкання. Была гэта вельмі старая хата, на адной са сцен яе быў выдзерты гвоздзем год яе пабудовы — 1800. Гэтую хату мае дзяды купілі ў Піліпках. Каля дзвярэй у сенцы была — закрытая ўжо ў мой час дошкай — палічка, вымашчаная глінай, на якой калісь клалі лучыну і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF