Ніва № 51 (2849), 19 снежня 2010 г.

Новае выданне „Acta Albaruthenica” з Алесем Барскім

Сяргей ЧЫГРЫН

Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта выдала свой чарговы, дзесяты ўжо, штогоднік „Acta Albaruthenica”. Ён прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння доктара філалагічных навук прафесара Варшаўскага ўніверсітэта Аляксандра Баршчэўскага, літаратурныя творы якога мы ведаем і чытаем пад псеўданімам Алесь Барскі.

Свой юбілей Аляксандр Баршчэўскі адзначыў сёлета 2 лістапада. Нарадзіўся ён на Беласточчыне ў вёсцы Бандары, пра якія так і пісаў: „Мае Афіны тут — назваў іх Бандарамі”. Амаль 30 гадоў быў загадчыкам кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, 21 год кіраваў беларускім літаратурным аб’яднаннем „Белавежа”. Аўтар шматлікіх кніг паэзіі, навуковых артыкулаў і перакладаў.

Вялікі 10 том „Acta Albaruthenica” адкрываецца артыкулам Міхася Тычыны „Лірыка Алеся Барскага і Афіны Аляксандра Баршчэўскага”. Крытык спыніўся на вобразе сонца ў вершах Алеся Барскага, на крэда Алеся Барскага-паэта і Аляксандра Баршчэўскага-грамадзяніна, падкрэсліўшы пры гэтым, што крэда „застаецца нязменным, нягледзячы ні на што: быць самім сабой, абараняць права беларускай меншасці ў Польшчы на сваю мову і культуру, верыць у тое, што ідэя ўзаемнай нацыянальнай і светапогляднай талерантнасці на карысць і палякам, і беларусам, працаваць, як працаваў больш за паўстагоддзя дагэтуль „над засыпаннем пропасці паміж палякамі і беларусамі”, узводзіць „мост паміж нашымі народамі”, вучыцца „творчага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF