Ніва № 51 (2849), 19 снежня 2010 г.

З месца на месца

Міхал МІНЦЭВІЧ

З канцом вайны з Белавежы ў Орлю перасялілася каля дзесяці сем’яў, м.інш. Банькоўскія, Данелюкі, Байкі, Галёнкі. Лявон Байко, 1920 года нараджэння, захаваў выдатную памяць пра жыццё пры санацыі, у час акупацыі і пасля вайны. Размову з ім запісаў я на магнітафонную плёнку ў 2008 годзе; восенню наступнага, 2009 года яго не стала ў жывых.

Вучыўся ў Белавежы

Жылі мы — бацькі Надзея і Міхал, брат Пётр і я — сем кіламетраў за Белавежай, на калёніі Чадзель. У белавежскую школу я даязджаў, а зімою жыў у цёткі Вольгі Смактуновіч. Калі на гаспадарцы была работа, я аставаўся дома.

Цётка была фельчарам, працавала разам з доктарам Лаўрыновічам. (Паводле Пятра Байко, у канцы 1919 года Вольга Смактуновіч арганізавала амбулаторыю ў драўляным будынку пры царскай электрастанцыі, якую ў 1922 годзе перанеслі ў будынак па Броўскай дарозе, дзе паўстаў таксама заразны шпіталь; у прыватным доме Вольгі Смактуновіч знаходзілася аптэка, а яна, апрача працы акушэркай, вяла таксама прыватны дантыстычны кабінет — М. М.) Цётка абслугоўвала цэлую Белавежскую гміну, усіх рабочых, чыноўнікаў, яўрэяў. Калі яна ставіла дыягназ, што хворы яўрэй не акрыяе, яго больш не лячылі, бо давяралі ёй.

Настала вайна

Да вайны была ў нас гаспадарка. У 1939 годзе прыйшлі сюды немцы, закруціліся і адступілі за Буг, саступіўшы саветам. У 1941 годзе немцы напалі на рускіх і пагналі іх. Немцы сталі вывозіць жыдоў, ды і нас (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF