Ніва № 51 (2849), 19 снежня 2010 г.

„Вульчанкі” — незвычайны калектыў

Аляксей МАРОЗ

Калектыў „Вульчанкі” з Вулькі-Тэрахоўскай, распаложанай непадалёк ад Чаромхі і мяжы з Беларуссю, гэта асаблівая вакальная група на фоне нашых калектываў з Беласточчыны, маючы на ўвазе напевы іх песень. Паводле спецыялістаў, гэтыя напевы характэрныя тэрыторыям, распаложаным зараз у Рэспубліцы Беларусь, і не было ў нас іншага калектыву, які трымаўся б выканаўчай манеры „Вульчанак”. Цешыць, што гэты незвычайны, у сэнсе прэзентаванага рэпертуару, калектыў дачакаўся юбілею 30-годдзя сваёй дзейнасці. Хаця зараз спявачкі з Вулькі-Тэрахоўскай ужо ў старэйшым узросце і апошнім часам змагаліся з цяжкасцямі, не здаліся і надалей маюць ахвоту выступіць са сваімі непаўторнымі песнямі.

— У заснаваным восенню 1980 года калектыве спачатку выступалі Ліля Назарук, я, Лідзія Шакала, Анна Андрасюк, Марыя Стэльмашук, Анна Назарук, Вера Рошчанка і Вольга Верамчук, — расказвае, гледзячы на здымак зроблены ў 1982 годзе ў час фестывалю „Беларуская песня”, кіраўнік „Вульчанак” Валянціна Верамчук. — З прапановай заснаваць калектыў выйшаў да нас Ян Крупа. Але спачатку мы самі збіраліся і развучвалі першыя песні, з якімі выступілі на раённым аглядзе фестывалю „Беларуская песня”, што праходзіў у Дабрывадзе. Аднак тады яшчэ не трапілі мы ў Беласток, куды паехалі ў 1982 годзе і з цэнтральнага агляду „Беларускай песні” вярнуліся ўжо з узнагародай (хіба, занялі тады другое месца). У 1983 годзе мы паехалі ў Беласток з тэатральнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF