Ніва № 51 (2849), 19 снежня 2010 г.

Астроўка і Трасцянка

Міра ЛУКША

Гэты дзень у Трасцянцы, 26 чэрвеня 2009 года, адхварэлі прынамсі трое жыхароў гэтай вёскі: Галя Тапалянская, Віця Стахвюк і Міхал Астроўка. Войт сказаў трасцянскаму насельніцтву: „Я ведаю, чаго вы хочаце. Вам не трэба мяняць назвы вёскі. Усё выдумалі гэтыя Вапы і Латышонкі з вядомых арганізацый”. Уся вёска і прысёлкі да ўпацення білі яму ў ладкі.

Еду ў снежаньскую нядзелю 2010 г. зноўку туды, а яшчэ на ўспамін таго сходу хвалююся. Першы позірк направа, на першую хатку, засыпаную снегам. Аж вочы праціраю, брыдучы праз гурбы снегу: на мураваных шэрых сценах чорны надпіс „SPRZEDAM”. Дзе дзядзядзька Міхал, дзе цётка Ніна? Цётка Ніна памерла, кажа суседка, сяброўка іхняга сына, а Міхал у сына, у таго, што краму трымае, каля царквы. А ў той краме скажуць, што дзядзька Міхал моцна воры, у Беластоку ў бальніцы. Невядома, ці дагаворышся, хоць дзеду вельмі хочацца гаварыць.

... Міхал Астроўка ехаў тады праз палову вёскі на сваім вазку, па непаладжаным яшчэ перад чарговымі выбарамі тратуары. Набліжаўся да крамы... А тут піўная кампанія абмяркоўвала ход сходу.

— Так, доводы перамяняці, і тое што бацько перапісаў, усе дакументы, то што нам рабіці? Хто за гэта верне? — хвалюецца адзін бяседнік з лавачкі каля століка пад крамай.

— За змены ўнесеныя ў дакументы ж будзе плаціць дзяржава, міністэрства, — прабую перабіць гамонку, калі кожны хоча гаварыць у адзін час і пераканаўча.

— У гміне інакш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF