Ніва № 51 (2849), 19 снежня 2010 г.

Зіма не адпускае

Аляксей МАРОЗ

У гэтым годзе зіма не прыйшла знянацку, але так, як тыдзень раней прадказвалі метэаролагі, на зломе лістапада і снежня. На Падляшшы і па ўсёй Польшчы скончылася гэта многімі транспартнымі праблемамі, шматлікімі невялікімі аварыямі і вялікім раздражненнем вадзіцеляў і пешаходаў. Дастаткова, каб снег пасыпаў некалькі гадзін і пры невялікім марозе, але з моцным ветрам дайшло да паралічу на дарогах перад вялікімі гарадамі і ў іх саміх. Быў дзень, калі перад Беластокам паліцэйскія спынялі аўтафуры, у час, калі на дарогах быў самы вялікі рух, бо тыя, затрымаўшыся ў горадзе перад невялікімі ўзгоркамі, а нават перад невялікімі бугаркамі на дарогах, пасля без дапамогі не маглі зварухнуцца з месца і тармазілі рух. Прапускалі іх пазней у вялікіх калонах з эскортам паліцэйскіх машын. Але і без аўтафураў хапала праблем з перамяшчаннем на аўтамабілях па недастаткова расчышчаных вуліцах. Рух на вуліцах Беластока часта тармазілі таксама легкавушкі, якіх вадзіцелі не паспелі памяняць шын з летніх на зімовыя. Такія аўтамабілі коўзаліся, калі, затрымаўшыся перад святлафорамі, трэба было зварухнуцца з месца, а пад коламі ляжаў убіты снег, які пасля пераўтвараўся ў лёд. Падобныя з’явы можна было таксама ўбачыць у Гайнаўцы, Бельску-Падляшскім і на ваяводскіх і іншага рангу дарогах побач гэтых гарадоў.

Калі едучы па Бельску хацеў я павярнуць направа і крыху прытармазіў, заўважыў, што машына сунецца па выкаўзаным снезе. Рашыўся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF