Ніва № 51 (2849), 19 снежня 2010 г.

Страх

Віктар САЗОНАЎ

Іх было трое. У нас такая даўняя традыцыя — на траіх. Так лепш, бо двое заўсёды пасварацца. У нас, беларусаў, гэта яшчэ адна наша традыцыя сварыцца, калі мы ўдвох. А ўтрох таксама пасварацца, але там ёсць адна акалічнасць. Там, калі ўтрох, заўсёды будзе адзін, які прымірае, каб не дайшло да бойкі.

Дык вось яны так і стаялі ўтрох, і гучна размаўлялі каля гарэлачнага аддзела адной з гродзенскіх крамаў. Чарга была невялікая. Але трое мужчын, ужо добра пад шафэ (відаць за каўнер залілі не адну чарку зранку і без закускі, прынамсі без добрай закускі), захопленыя размовай, ветліва (наколькі ветліва ім дазваляў іх стан) прапускалі людзей па за сваёй калейкай.

Праходзьце, праходзьце, — казалі яны іншым, нязграбнымі рухамі паказваючы тым, хто заняў чаргу за імі, куды трэба праходзіць. У іх паводзінах, рухах, жаданнях адчувалася нейкая звышпаказная дабрыня, чалавечнасць, ветлівасць... Такім добрым бывае толькі сапраўды добры, наш, беларускі чалавек, які ўжыў адпаведную дозу алкаголю і зараз, пад уздзеяннем той алкагольнай дозы, знаходзіцца ў стадыі паміж цвярозым бесчалавечным занудствам і перапітай шалёнай бесчалавечнай агрэсіяй. Гэты сярэдні стан вызначаецца сапраўды шчырым жаданнем дагадзіць хоць чым-небудзь абсалютна незнаёмым людзям, пастарацца выглядаць сапраўдным джэнтльменам, і, як гэта не парадаксальна, адчуваць сябе цалкам цвярозым.

Праўда, ёсць адна акалічнасць! Нават у такім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF