Ніва № 50 (2848), 12 снежня 2010 г.

ŻubrOFFka: кірунак — вялікі свет

Ілона КАРПЮК

У Нямеччыне можаш сустрэць у краме гарэлку „Grasovka”. Смешна, праўда? Вядома, што і так яна ўсім асацыюецца з арыгінальнай „Зуброўкай”, бо і на тым самым засяроджваецца яе адметнасць. Проста, назва прыдумана на нямецкі рынак. З Каем фон Вестэрманам сустракаемся ў першы дзень фестывалю. Расказ пра гарэлку гэта нямецкая імпрэсія ў кантэксце шматлікіх пытанняў ці фестываль „ŻubrOFFka” спансаруе вытворца папулярнага спіртнога напітку. — Не, не спансаруе, — адказвае Мацей Рант, галоўны арганізатар мерапрыемства з Беластоцкага асяродка культуры. — Але і без іх дапамогі развіваем крылы — смяецца.

Кай фон Вестэрман, аператар і рэжысёр, прыехаў з Бона, каб працаваць у журы сёлетняга фестывалю. Побач яго конкурсныя фільмы ацэньвалі мантажыстка Магдалена Мікалайчык, Юры Каліна — дакументаліст Беластоцкага асяродка Польскага тэлебачання і тэлеканала Белсат ды Корнэль Міглюс — старшыня камісіі, рэжысёр, працаўнік Польскага інстытута ў Берліне. Міжнароднае журы гэта эфект шырокага супрацоўніцтва і шматлікіх кантактаў у Еўропе, якія завязваюць арганізатары фестывалю. Мае гэта таксама адлюстраванне ў фармаце фестывалю. 67 фільмаў, пяць катэгорый, дзевятнаццаць розных прызоў і галоўнае — Гран-пры фестывалю. Каб размеркаваць іх усіх, журы мусіла праседзець перад экранам каля трынаццаці гадзін. Як сказаў мне адзін з гледачоў і сябра фестывалю Міхал Сломка з Познаня, вердыкт супярэчным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF