Ніва № 50 (2848), 12 снежня 2010 г.

Любіла сваю працу

Успаміны Лідзіі Мураўскай з Орлі, у дзявоцтве Нестаровіч, народжанай у 1936 годзе.

У арлянскай пачатковай школе

Дакладна помню хвіліну, калі малой дзяўчынкай пайшла я ў школу. Маёй выхавальніцай з першага да чацвёртага класа была Галена Цежухова. Мяне асабліва ўражвала тое, што яна ўвесь час была з намі — сваімі вучнямі. Ніколі нас не пакідала, нават на перапынках хадзіла з намі, забаўляла. Навучала песень, якія мы ахвотна спявалі, напрыклад, „Poszedł dudek z sową w taniec”. Спявалі мы і танцавалі... А мяне да танца заўсёды запрашаў Аляксандр Мураўскі, мой пазнейшы муж — была гэта любоў з маленства. Ды не толькі ён — Ян Война, наш сусед, усе свае малюнкі прысвячаў мне. І Ігар Цімафеюк са Шчытоў-Навадвораў, пазнейшы зэтэмповец, здольны прамоўца...

Пазней, у старэйшых класах мелі мы ўжо розных настаўнікаў. У іх ліку быў Мікалай Нестаровіч, бацька вядомага кінааператара. І Васіль Лашкевіч, выдатны чалавек, які заўсёды прыгадваў нам байку Івана Крылова п.з. „Дзве бочкі”. У ёй каціліся дзве бочкі — адна пустая, другая поўная — выдаючы характарыстычныя гукі; байка адносілася да пустой гаворкі. Помню, як выклікаў ён нас да адказаў і часам гаварыў: „Ну, пустая бочка, сядай!”. У школе была таксама рэлігія, але ў той час нашага бацюшку Уладзіміра Цэхана трактавалі вельмі кепска, пагарджалі і насміхаліся з яго.

Маімі аднакласнікамі былі м.інш. Галіна Пішчатоўская, Ірына і Тамара Хмялеўскія, двух Аляксандраў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF