Ніва № 50 (2848), 12 снежня 2010 г.

Юбілей „Бацькаўшчыны”

Інфармацыйны цэнтр ЗБС „Бацькаўшчына”

Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына” адзначыла 20-гадовы юбілей у Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур. На святочную вечарыну 26 лістапада сабраліся сябры Згуртавання, пісьменнікі, грамадскія дзеячы Беларусі, прадстаўнікі амбасадаў і міністэрстваў, беларусы з Украіны, Польшчы, Расіі, Эстоніі, Літвы. Распачала імпрэзу кіраўнік Згуртавання „Бацькаўшчына” Алена Макоўская. У сваёй прамове яна адзначыла асноўныя дасягненні „Бацькаўшчыны” і выказала падзяку тым, хто ў розныя гады стаяў на чале Згуртавання — Васілю Быкаву, першаму прэзідэнту „Бацькаўшчыны”, Яўгену Лецку, Радзіму Гарэцкаму, Анатолю Грыцкевічу, Валерыю Герасімаву, Аляксею Марачкіну, а таксама ўсім, хто на працягу 20-ці год падтрымліваў Згуртаванне, хто працуе на яго карысць зараз. Асобную падзяку Алена Макоўская выказала старшыні Рады „Бацькаўшчыны”, свайму сябру і паплечніку Ніне Шыдлоўскай, без руплівай працы і падтрымкі якой сёння проста немагчыма ўявіць сабе „Бацькаўшчыну”. Таксама Алена Макоўская выказала падзяку Міністэрству культуры Беларусі і асабіста міністру Паўлу Латушку за прадастаўленне памяшкання для правядзення вечарыны. Павел Латушка і ўзняўся на сцэну следам за Аленай Макоўскай. Міністр высока ацаніў дзейнасць Згуртавання адзначыўшы, што фактычна „Бацькаўшчына” працягвае справу Караткевіча — вучыць беларусаў шанаваць сваю зямлю і мову. „Гэта свята ваша, але гэта і наша свята, бо нельга дзяліць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF