Ніва № 50 (2848), 12 снежня 2010 г.

Жыць для Беларусі!

Леакадзія МІЛАШ

У бездарожжа для тых, каму шчасціць,

Дагарае ўначы маё сэрца...

Уладзімір Караткевіч

У апошнюю суботу лістапада ў Таварыстве беларускай культуры ў Літве адбылося чарговае мерапрыемства. Пачаў старшыня таварыства з прыемнага — днямі адзначыў свой дзень народзін сябра Рады Вацлаў Гульбіновіч, войт Вільні. А потым — з сумнай навіны: на мінулым тыдні адышоў у іншы свет шчыры беларус Янка Жучка. Ён быў чальцом СБМ, змагаўся ў беларускім войску, пасля вайны ў яго былі два шляхі: вярнуцца ў Беларусь, альбо ўцякаць з немцамі далей на Захад. Ён выбраў апошняе, жыў у Бельгіі. Калі стала Літва незалежнай, Янка Жучка некалькі разоў прыязджаў у ТБК, першы раз у 1997 годзе на Раду БНР. Гэта была першая сустрэча сяброў-змагароў: Янка Жучка, Барыс Рагуля, Кастусь Шышэя, Мікола Рулінскі і іншыя. Потым адбылося яшчэ некалькі сустрэч. Пра свайго сябра-аднадумца расказаў старшыня Хведар Нюнька.

27 лістапада 1920 года пачалося Слуцкае паўстанне, якое ўвайшло ў гісторыю нашага народа як Слуцкі збройны чын, як яркая старонка барацьбы за незалежнасць Беларусі. Асноўнай ідэяй збройнага чыну была незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Паўстанне адбылося ў канцы савецка-польскай вайны 1919-1920 гг. Выступ беларусаў на Случчыне супраць падзелу тэрыторыі Беларусі паміж Расеяй і Польшчай і ўтварэння марыянетачнага беларускага савецкага ўрада ўзначальваў Беларускі нацыянальны камітэт у Слуцку, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF