Ніва № 50 (2848), 12 снежня 2010 г.

Час на аднаўленне

Уладзімір СІДАРУК

Сёлетнія самаўрадавыя выбары ў Чаромсе праходзілі без правапарушэнняў. Гміна была падзелена на сем выбарчых акруг, у якіх 3 087 чарамшан (з правам голасу) выбрала 15 радных. Працавалі два выбарчыя ўчасткі: у мясцовым ГАК і ў Пачатковай школе. У выбарах удзельнічла 2 040 чалавек, што склала 66,08% ад агульнай колькасці выбарцаў. Так высокі паказчык яўкі ў Чаромхаўскай гміне сведчыць аб заўзятым змаганні паміж двума супрацьстаўнымі лагерамі: тых, што стаялі на баку Міхала Врублеўскага (старога войта), і тых, што падтрымлівалі настаўніка Ежы Шыкулу. Большасць выказалася за „аднаўленне”. Перамог Ежы Шыкула. У Чаромху завітала ўрэшце доўгачаканая „адліга”...

2 снежня адбылася інаўгурацыйная сесія Рады гміны. Узначаліў яе радны мінулага склікання Раман Туркевіч, які прывітаў войта-электа, солтысаў, запрошаных гасцей, новаабраных радных і шматлікае кола жыхароў пасёлка. Затым быў адобраны парадак сесіі. Асноўнай мэтай было прывядзенне да прысягі новаабраных радных, выбары старшыні і намесніка старшыні Рады гміны ды дзвюх камісій: гаспадарчага развіцця і бюджэту ды рэвізійнай. Старшыня Гміннай выбарчай камісіі Валянціна Верамчук уручыла Ежы Шыкулу пасведчанне аб выбары на войта і такія ж пасведчанні ўручыла радным. Затым прагучаў дзяржаўны гімн і наступіла цырымонія прысягі.

Для правядзення выбараў была створана падліковая камісія ў складзе Ежы Сцяхура — старшыня, Лявон Мусюк і Мікалай Самасюк — члены. На (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF