Ніва № 50 (2848), 12 снежня 2010 г.

Мастацкая Гайнаўшчына

Аляксей МАРОЗ

У нашых гмінах жыве многа здольных людзей, якія па-аматарску займаюцца мастацкай творчасцю. Сярод вясковых творцаў часцей за ўсё можна спаткаць разьбяроў і вышывальніц. Аднак сустракаюцца таксама таленавітыя жывапісцы. Гэты від творчасці больш характэрны гараджанам, якія ў гайнаўскай рэчаіснасці найчасцей з’яўляюцца выхадцамі з вёсак. Таму менавіта матывы сялянскага жыцця і прыроды часта паяўляюцца ў працах нашых творцаў. Гэтую з’яву можна было заўважыць на адкрытай 28 лістапада ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы выстаўцы ХVІІ Агляду непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі. Мастакам Гайнаўшчыны пашанцавала, бо ўжо здаўна маюць яны магчымасць пастаянна прэзентаваць свае новыя работы і ў паасобных відах мастацтва змагацца за першынство. Але здараецца, што да ўдзелу ў аглядах непрафесійнага мастацтва прыступаюць таксама мастакі з па за Гайнаўскага павета, напрыклад, Славамір Рыбак і яго сын Матэвуш, якія жывуць у Нурцы-Станцыі.

— Цешыць нас, што на наш конкурс паступае многа прац, а сярод творцаў паяўляюцца новыя асобы. Важна, што непрафесіяналы, якія штогод прыступаюць да конкурсу, чакаюць яго, выконваюць новыя працы і маюць нагоду, каб ацанілі іх прафесійныя творцы і паказалі на выстаўцы, — сказаў Андрэй Скепка, дырэктар Гайнаўскага дома культуры, арганізатар мастацкага агляду. Адкрыў ён мерапрыемства і разам з новым бурмістрам Ежы Сіракам, прадстаўніком конкурснай камісіі, гайнаўскім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF