Ніва № 50 (2848), 12 снежня 2010 г.

Каянне экзекутара

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

25 лістапада ў беластоцкім Цэнтры імя Людвіка Заменгофа адбылася дыскусія на тэму кнігі Стэфана Домбскага „Egzekutor”. Кніга з’яўляецца запісам успамінаў выканаўцы смяротных прыгавораў падпольных акаўскіх судоў. Мяркую, што гэтакі ажыятаж у Беластоку выкліканы ўнікальным агульным зместам кнігі, бо самі падзеі ў ёй апісаныя адбыліся далекавата ад нас, на Жэшаўшчыне.

Крыху слоў пра аўтара. Як паведаміла Аляксандра Янішэўская з Асяродка „Карта”, які выдаў кнігу, Стэфан Домбскі выйшаў, мабыць, з дваранскага саслоўя, бо ў дзяцінстве тытулавалі яго панічам. Мабыць, такое дзяцінства можна прымеркаваць да бестурботнага райскага жыцця, да моманту выхаду ў юнацтва, калі такі чалавек высоўваецца з пад бацькоўскага нагляду і атрымлівае магчымасць самастойнага выбару, як у Эдэме Адам, у тым ліку і спакушальнага яблыка з дрэва пазнання дабра і зла. І ў той перыяд на маладога Стэфана Домбскага навальваецца вайна з ейнымі „прапановамі”, ад якіх ён не адмаўляецца, бо ж амаль кожны хлапец хоча стаць героем. Пасля вайны аўтар апынаецца на Захадзе, дзе вядзе зусім негеройскае жыццё, канфліктуецца з сямейнікамі, працуе прыхваткамі. І мае час вярнуцца ўспамінамі не толькі ў эпоху ваенных жахаў, але і ў час свайго дзяцінства, калі засвойваў азы не толькі патрыятызму, але і агульных прыстойных паводзін.

У сустрэчы прысутнічаў прафесар Гжэгаж Осташ, даследчык жэшаўскага падполля, які паведаміў, што многія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF