Ніва № 50 (2848), 12 снежня 2010 г.

Зламаць сцэнарый

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Кампанія па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выходзіць на фінішную прамую. Не тое, каб гэтая дыстанцыя была марафонскай, хутчэй наадварот, яна нагадвала кароткія адрэзкі забегаў. Кароткі час на агітацыю і сустрэчы з выбарцамі, кароткі час выступаў кандыдатаў у радыё і тэлеэфіры, кароткія і халодныя, па-сапраўднаму зімнія дні. Усё ж наколькі дзяржаўная ўлада краіны не любіць не толькі апазіцыі, але і ўсяго народа, калі прызначае выбары ў такую пару года! А што калі будзе другі тур? Людзям давядзецца ісці і галасаваць у навагодне-калядныя святы! Зрэшты, другога туру ўлада не дапускае нават у думках. Яна ўжо абвяшчае нейкія планы на новую „пяцілетку”. У яе ўжо ўсё вызначана, распісаны ўвесь сцэнарый гэтага спектакля — ажно да падліку галасоў і абвяшчэння вынікаў. Пытанне да апазіцыйных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта — ці здолеюць яны паламаць гэты ганебны, фальшывы сцэнарый і абараніць выбар людзей. Адзіныя (!) тэледэбаты паказалі, што яны на гэта здольныя. Бадай упершыню апазіцыйныя кандыдаты глядзеліся зладжанай камандай і гэта быў абсалютна правільны шлях, каб супольна зламаць той сцэнарый, які рыхтавалі на гэтай сустрэчы „журналісты” з беларускага тэлебачання. Уладзімір Някляеў увогуле, выступіўшы свае паўтары хвіліны, заклікаў грамадзян прыйсці на плошчу 19 снежня, каб абараніць выбар народа, пасля чаго пакінуў тэлестудыю. Тэледэбатаў сапраўды не было, бо „гарант Канстытуцыі” на іх не прыйшоў, таму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF