Ніва № 50 (2848), 12 снежня 2010 г.

Дамова аб прыгранічным супрацоўніцтве

Аляксей МАРОЗ

У cядзібе Белавежскага нацыянальнага парку 3 снежня адбылося ІХ пасяджэнне Польска-беларускай падкамісіі па справах прыгранічнага супрацоўніцтва ў рамках Польска-беларускай міжурадавай каардынацыйнай камісіі, якое закончылася падпісаннем пратакола-дамовы аб супрацоўніцтве ў каардынацыі дзейнасці розных служб у выпадку надзвычайных сітуацый на прыгранічнай тэрыторыі, узаемным інфармаванні па пытаннях знаходжання грамадзян у суседняй дзяржаве ў рамках спрошчанага прыгранічнага руху і былі прыняты рашэнні па справах аховы асяроддзя. Пагадненне аб малым памежным руху паміж Польшчай і Беларуссю ратыфікаваў ужо польскі парламент, яшчэ летам падпісаў прэзідэнт РП Браніслаў Камароўскі і ад гэтага часу чакае яна ратыфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Людзі чакаюць спрошчанага прыгранічнага руху

— Удзельнікамі пасяджэння вызначана неабходнасць хутчэйшага ратыфікавання пагаднення аб спрошчаным памежным руху і трэба спадзявацца, што гэты працэс з беларускага боку не будзе доўгім, а ў бліжэйшым часе пагадненне будзе прад’яўлена прэзідэнту, — сказаў „Ніве” намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Валянцін Карпіцкі, які ўзначальваў беларускую дэлегацыю. — Карысць ад пагаднення будзе ўзаемнай, таму што здымаюцца бар’еры і спрошчваюцца працэдуры перасякання мяжы. Гэта несумненна аблегчыць магчымасць сустракацца сем’ям, якія жывуць па абодвух баках мяжы, спрычыніцца да часцейшага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF