Ніва № 49 (2847), 2 снежня 2010 г.

Крынкаўскія Дзяды з Ларысай Геніюш

Ганна КАНДРАЦЮК

Год таму, калі напрыканцы года мы рыхтавалі каляндар „Нівы”, уся ўвага засяродзілася на асобе Ларысы Геніюш. Невыпадкова, 2010 год — Год Ларысы Геніюш, сотая гадавіна з дня нараджэння вялікай паэткі Беларусі. Здавалася, кожная арганізацыя ці ўстанова, якая мае нешта супольнага з культурай, успрыме той выклік як нагоду для падмацавання нацыянальнага духу і гонару. Тым больш, што сямейныя карані Ларысы Геніюш тут, на Беласточчыне. Тут жывуць яе ўнукі і праўнукі, далёкія сваякі.

Нашы дзеячы, арганізатары беларускіх святаў, каардынатары праектаў і конкурсаў са сваімі танцамі і фестывалямі грыба ўвогуле не прыкмецілі гадавіны. Толькі ў адной школе я ўбачыла насценную газету, прысвечаную паэтэсе. І вось, ужо напрыканцы года, калі чалавек страціў надзею, дасылаюць нам запрашэнне з Крынак на вечарыну, прысвечаную Ларысе Геніюш. Ну, проста цуд! Не скажаш іначай!

* * *

— Год таму мы зрабілі Малыя Дзяды, а зараз у нас сапраўдныя Дзяды, — кажа Іаанна Чабан, старшыня аб’яднання „Тэрра Інкогніта” з Крынак. Чаму? Бо Дзяды — гэта памяць. Гэта нагода прыгадаць імёны людзей, якія дзеля нас рабілі добрую справу, а зараз яны прызабытыя... Як тая Ларыса Геніюш.

Дзеля вяртання памяці крынкаўскія дзяўчаты задбалі пра адмысловы пачастунак. Яны падрыхтавалі куццю з макам ды жалобныя рэфлексіўныя песні з наваколля (запісалі ў Надзеі Алекшы, старажылкі з падкрынкаўскіх Піражкоў).

Пра абрад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF