Ніва № 49 (2847), 2 снежня 2010 г.

Ці хочуць ведаць?!

Галіна ТВАРАНОВІЧ

Зноў — у каторы ўжо раз! — рэдактар часопіса „Czasopis” (н-р 11, 2010) Юры Хмялеўскі выказаў „кранальны клопат” аб беларускай філалогіі ва Універсітэце ў Беластоку, аб непатрэбным, на яго думку, накірунку. Уласна, у чарговы раз часопіс пад яго рэдакцыяй абразіў супрацоўнікаў Кафедры беларускай філалогіі, абразіў выпускнікоў, а таксама сённяшніх студэнтаў.

Так, другі раз за амаль дваццацігадовую гісторыю існавання вышэйшай беларускай філалагічнай адукацыі ў Беластоку не адкрыты першы курс. Падкрэслю: не адкрыты, бо чатырнаццаць асоб, якія хацелі вучыцца на беларускай філалогіі, былі „перасунуты” на русістыку, а пятнаццатая кандыдатка адмовілася ад прапановы памяняць накірунак навучання. Не было ахвотных?! Чаму ў чарговы раз „Czasopis” друкуе матэрыялы супраць беларускай філалогіі, не зрабіўшы спробы разабрацца ў сітуацыі? Так наказвае журналісцкая этыка, урэшце, беларускі патрыятызм?!

У прэамбуле да „часопіснага” перадруку з „Нівы” безапеляцыйна сцвярджаецца: „Ізноў не было ахвотных, хаця прынялі б кожнага, каб меў толькі ён матуру, нават з найніжэйшымі ацэнкамі”. Не ведаю, як можа Юры Хмялеўскі, таксама ж і дырэктар Гарадоцкага цэнтра культуры, пасля такога сцвярджэння паглядзець у вочы супрацоўніцы Кафедры Анне Грэсь, якая жыве паблізу Гарадка і прымае ўдзел у працы Цэнтра. Гэта ж фрагмент яе выдатнай магістэрскай працы пра Лаўрэнція Зізанія — выкананай у семінары прафесар Ліліі Цітка — быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF