Ніва № 49 (2847), 2 снежня 2010 г.

Збіранне крышынак

Ілона КАРПЮК

— Хаця здавалася гэта складаным, удалося здабыць нумар тэлефона да Ізаака Цэльнікера, — распавядае Іаанна Тамальская. — Не заўсёды хацеў ён гаварыць. Шмат разоў я тэлефанавала, раней перадумвала і складала пытанні, а яго памяць памалу скідала блакады.

Ізаак Цэльнікер нарадзіўся ў 1923 годзе ў Варшаве. Быў вучнем Януша Корчака, героя-ахоўніка жыдоўскіх дзяцей. Калі пачалася ІІ сусветная вайна, уцёк з мамай і сястрой у Беласток, так як многія, з надзеяй перачакаць. Хаця ў час вайны Ізаак не быў яшчэ сфармаваным мастаком, але сярод мастакоў праводзіў свой час і пасля стаўся крыніцай ведаў пра іх жыццё ў Беластоку ў найгоршы з магчымых перыядаў.

„Беларусы — за Яўгенам Кабатцам паўтарае Іаанна Тамальская — свой ціхі патрыятызм выказвалі маўчаннем і паэзіяй”. Ды дадае ад сябе: „І мастацтвам”. Хаця, калі пашукаць плёну мастацкай працы беларусаў Беласточчыны за апошняе стагоддзе, аказваецца, што апрача зараз актыўных мастакоў, сярод якіх можна пералічыць, напрыклад, Малгажату Дмітрук, Міраслава Здрайкоўскага ці Мікалая Давідзюка, вельмі складана будзе адшукаць працы тых, якіх прозвішчы прыкрыліся пылам часу. „Ці будзе каму вярнуць іх памяць?” — пытае Іаанна Тамальская, гісторык мастацтва з беластоцкай Ратушы, працаўнік Падляшскага музея, якая, услед за нешматлікімі, вырашыла прыпамінаць беларускіх і жыдоўскіх мастакоў „адсюль”.

Іаанна Тамальская была чарговым госцем Дыскусійнага клуба Аб’яднання АБ-БА з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF