Ніва № 49 (2847), 2 снежня 2010 г.

Юбілейны канцэрт „Знічкі”

Аляксей МАРОЗ

Адмысловы канцэрт, прымеркаваны да 15-годдзя дзейнасці калектыву „Знічка”, адбыўся ў Гайнаўскім доме культуры 19 лістапада. Юбіляры выступілі ў прысутнасці школьных сяброў і бацькоў, жыхароў Гайнаўкі і наваколля, а таксама запрошаных гасцей, сярод якіх былі праваслаўныя святары і мясцовыя самаўрадавыя ўлады. Багаты рэпертуар беларускага апрацаванага фальклору і сучасных беларускіх песень, які выконваў цяперашні склад „Знічкі”, яе салісткі і дзяўчаты, што спявалі ў калектыве раней, у розных перыядах яго дзейнасці захапілі публіку. Выпускніцы Гайнаўскага белліцэя таксама ўдала выступілі з аўтэнтычным фальклорам, без акампанементу.

— Ініцыятарам заснавання нашага калектыву быў дырэктар школы Яўген Сачко, які многа сэрца ўклаў, каб „Знічка” разгортвала сваю дзейнасць, — заяўляе ў пачатку канцэрта нязменная апякун гурту Бажэна Ляўчук.

На сцэну выходзяць стройныя дзяўчаты ў прыгожых касцюмах. Канцэрт пачынаецца з даўніх песень „Знічкі”.

— Я рада, што на сцэне магу перадаць свае эмоцыі. Мы спяваем так, як адчуваем наш рэпертуар і спадзяемся, што нашы выступы спадабаюцца публіцы, — кажа ў час канцэрта Малгажата Ляшкевіч.

— Я вельмі цешуся, што спяваю ў „Знічцы”. Цікава ў нас у час рэпетыцый і прыемна супольна выступаць на сцэне, — гаворыць Анна Раманюк.

У час перапынку, калі публіка глядзіць мультымедыйную прэзентацыю дзейнасці „Знічкі”, размаўляю з апекуном калектыву Бажэнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF