Ніва № 49 (2847), 2 снежня 2010 г.

Праваслаўныя на заходнім фронце

Міхал МІНЦЭВІЧ

На ваенных могілках пад Монтэ-Касіна ў Італіі спачываюць салдаты, якія загінулі там у маі 1944 года. Ёсць там таксама магілы праваслаўных жаўнераў, згуртаваных у асобных кватэрах. Тыя, што выжылі і пасля гадоў вярнуліся дамоў, таксама ўжо ад нас адышлі. Аднак асталася памяць пра іх.

У „Праваслаўным календары” за 1986 год чытаем словы светлай памяці мітрапаліта Васілія, тадышняга першаіерарха Праваслаўнай царквы ў Польшчы: „Вернікі нашай Царквы змагаліся на ўсіх франтах Другой сусветнай вайны: на Паморскім вале, пад Баўцэн і ў Берліне. Многія з іх спачываюць пад Леніна, Тобрукам, Эль-Аламейн, Монтэ-Касіна і Нарвікам. Ішлі ў Польшчу, сваю Айчыну, пазначаючы шлях крывёй, складваючы ў ахвяру найвышэйшую цану — жыццё”.

Паводле часопіса „Polski Żołnierz Prawosławny” з 1994 года, пад Монтэ-Касіна загінула 64 праваслаўных жаўнераў. Удалося мне ўстанавіць нямногіх праваслаўных з Беласточчыны, якія выжылі. Былі гэта Сяргей Кубаеўскі з Орлі, Мікалай Мілеўскі з Беластока, Канстанцін Шыманюк з Семяноўкі, Юры Налівайка з Валілаў-Станцыі, Міхал Пура з Сычоў, Ян Бартнічук з Рагачоў, Уладзімір Аўгустынчык з Паўднёвага Вострава.

У баявых умовах праваслаўныя салдаты мелі таксама час на рэлігійныя патрэбы. Як вынікае з колішніх расказаў ветэранаў ад Андэрса, камандаванне на Захадзе адносілася да праваслаўных талерантна. У ягонай арміі служылі салдаты розных веравызнанняў. Найбольш было католікаў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF