Ніва № 49 (2847), 2 снежня 2010 г.

Рамантычны Станіслаў Станкевіч

Міра ЛУКША

Кафедра беларускай культуры Філалагічнага факультэта Універсітэта ў Беластоку 18 лістапада г.г. запрасіла на даклад з цыкла інтэрдысцыплінарных канверсаторыяў пз. „Станіслаў Станкевіч як даследчык творчасці Адама Міцкеквіча”. Станіслаў Станкевіч выдаў сваё даследаванне як доктарскую працу ў 1936 г. у Вільні. Карысталіся ёю пакаленні міцкевічазнаўцаў, якія не маглі спасылацца на крыніцу, паколькі лёс аўтара быў вельмі складаным. Нават цяпер, у перакладзе на беларускую мову, выдаўцы яго даследавання п.з. „Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі” (пер. Мікола Хаўстовіч) дапусціліся хібаў, прамоўчванняў ці проста недаглядаў. Напрыклад: напісана, што кніга была выдадзена выдавецтвам Універсітэта Стэфана Баторыя, а такога выдавецтва ў той час не было. Непадпісаны здымак, на якім у Вільні відаць побач будучага „першага справа” Наталлю Арсенневу і Міколу Шчорса. Пра Станіслава Станкевіча нават у афіцыйных слоўніках трапляюцца памылкі, дзе блытаюцца асобы ці прыпісваецца дзейнасць ці сваяцтва іншым з вялікага роду Станкевічаў.

Станкевіч Станіслаў (1907-1980) — беларускі палітычны дзеяч, беларускі літаратуразнаўца, грамадска-культурны дзеяч, публіцыст, крытык. Таксама ўжываў псеўданімаў Язэп Каранеўскі, Алесь Крыга, Дзівасіл. Скончыў Віленскі ўніверсітэт, доктар філасофіі (1936). За працу „Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі” атрымаў званне доктара ў галіне польскай і славянскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF