Ніва № 49 (2847), 2 снежня 2010 г.

Па „еўрапейскім стандарце”

Віктар САЗОНАЎ

Калі вы прыедзеце ў Беларусь з іншай краіны, то насамрэч пераканаецеся, што гэта цэнтр Еўропы. Тут усё па-еўрапейску. І гарады, і мястэчкі, і вуліцы, і завулачкі — усё нагадвае старую добрую бабулю Еўропу. Нават часамі ад гэтага занудлівага еўрапейскага краявіду хочацца сказаць па-нашаму, па-славянску — а ну гэта ўсё...

Выбары прэзідэнта ў нас таксама па „еўрапейскім стандарце”. Ніколі яшчэ такога не было. Дзесяць прэтэндэнтаў, адзін другога прыгажэйшыя, ладнейшыя, красамоўнейшыя. Амаль дзесяць мільёнаў насельніцтва... Амаль па мільёне на кожнага кандыдата, калі палічыць дзяцей. Па гэтым паказчыку мы ўвогуле наперадзе Еўропы ўсёй. Уявіце сабе, што Амерыка будзе выбіраць прэзідэнта з такой прапорцыяй, як у нас. У іх тады будзе на прэзідэнцкую пасаду цэлы ўзвод прэтэндэнтаў. Ды ў Злучаных Штатах толькі дзве сур’ёзныя партыі. У Беларусі партый пад дваццаць. Рэальна працуюць пяць-шэсць і то ў кожным асобным рэгіёне іх дзейнасць трэба разглядаць асобна. І хоць іх бэсцяць усе — ад прадстаўнікоў улады да нібыта незалежных журналістаў і прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый (некаторыя з якіх нават вінавацяць партыі ў расколе дэмакратычных сіл, такім чынам апраўдваючы свой страх і няўдзел у важнейшых палітычных падзеях у краіне), менавіта гэтыя партыі вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій. Пераважную бальшыню з іх у склад гэтых важнейшых камісій (таму што менавіта на іх роўні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF