Ніва № 48 (2846), 25 лістапада 2010 г.

Дзеткі свядомых беларусаў!

Ганна КАНДРАЦЮК

— А ці ваша школа ў нечым вылучаецца на фоне горада? — спыталі мы ў спадара Адама Худка. Дырэктар падумаў і сказаў:

— У многіх справах мы першапраходцы...

— А больш канкрэтна?

— Мы як першыя ў горадзе пачалі ставіць апісальныя ацэнкі (ocenianie kształtujące). Неўзабаве адкрываюцца электронныя журналы і бацькі праз камп’ютар будуць назіраць за вынікамі ў навучанні ды кантактаваць з выхавацелямі класаў.

Комплекс школ ¹ 2 у Гайнаўцы, на першы погляд вылучаецца гіганцкімі памерамі на фоне двухпавярховых катэджаў і заспаных вулачак. Тут, у пачатковай школе і гімназіі (разам 487 вучняў і 60 настаўнікаў), працуе пяць інтэграцыйных класаў, у якіх займаюцца вучні з усіх кварталаў Гайнаўкі. Але гэтая акалічнасць, на першы погляд, не кідаецца ў вочы. Больш адчуваецца клопат інтэграванасці з Еўропай, карацей, уражвае ўвага, якую адводзіцца навучанню замежных моў: нямецкай, англійскай і ў апошнія гады рускай. Школа прыдбала сабе партнёраў у Нямеччыне і Францыі...

— Калісьці, яшчэ за часоў дырэктара Збігнева Будзынскага, мы супрацоўнічалі са школай у Пружанах, — дадае Адам Худэк. — Зараз нам трэба вярнуцца да гэтай ідэі.

* * *

Сустрэчу з настаўніцай Алінай Якімюк (у асноўным настаўніцай польскай мовы) пачынаем з прыкрага ўспаміну. Магчыма, горкія словы, маюць патлумачыць мізэрнае зацікаўленне беларускай мовай. Зараз у гімназіі толькі 7 вучняў, да таго ўсе яны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF