Ніва № 48 (2846), 25 лістапада 2010 г.

Пушчанскі лёс

Тэкст з магнітафоннай плёнкі зняў Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Расказ Міхала ПРАКАПЧУКА (1925-2003), жыхара вёскі Гарошкаўка, што ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, запісаны Янам Мацкевічам з Беластока ў 2002 годзе.

Званы бялянскай царквы

Жыў тут, у Гарошкаўцы, калісь адзін чалавек, бадай прадзед майго суседа, які таксама называўся Пракапчук, якому людзі, што былі пры царкве, напісалі прашэнне і адправілі да цара. Ён тое прашэнне забраў з сабою і пайшоў да цара, які прыехаў на паляванне. Але да цара няпроста было даступіцца. Людзі стаялі па абодвух баках шашы, а гарадавыя хадзілі і пільнавалі парадку. А ён быў чалавекам кемлівым і хітраватым. Падышоў ён да гарадавога і пытаецца:

— Паслухайце, а што гэта ў вас такое за прадстаўленне тут будзе, што так людзі сабраліся?

— Погоди старик, стой, вот сейчас будет государь ехать.

— А пакажаце вы мне яго?

— Ну, как же, будет ехать и я скажу: „Это государь едет”.

Стаў той мужык разам з людзьмі, прашэнне за кашулю, за пазуху засадзіў і трымае. Едзе першая падвода запрэжаная ў тройку коней. І кажа гарадавы:

— Вот государь будет ехать.

А той мужык прашэнне з пазухі выняў і сабе на галаву палажыў ды, мінуўшы гарадавога, стаў за ім на калені.

Цар спыніўся і пытае:

— А чего он там хочет?

І ўзяў тое прашэнне з галавы і загадаў перадаць у другую падводу.

А той гарадавы кінуўся на нашага пасланца: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF