Ніва № 48 (2846), 25 лістапада 2010 г.

VII Мастацкія сустрэчы

Аляксей МАРОЗ

Арганізаваныя сёмы раз Мастацкія сустрэчы школьнікаў упісаліся ўжо трывала ў гайнаўскае культурнае жыццё. У гэтым годзе побач вучняў падставовых і звышгімназічных школ, што ходзяць на заняткі беларускай мовы, выступілі вучні Музычнай грамадскай школы І ступені з Гайнаўкі, таксама па-беларуску. У Гайнаўцы навучанне беларускай мове на ўзроўні падставовай школы або гімназіі вядзецца ў чатырох комплексах школ і адной падставовай школе, а на звышгімназічным узроўні — у Гайнаўскім белліцэі. Менавіта таму сустрэчы школьнікаў вельмі патрэбныя хаця б таму, каб інтэграваць вучняў розных школ і прыцягваць іх да беларускай адукацыі. Мастацкія сустрэчы арганізуюць Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ды Музей і асяродак беларускай культуры. Гэтае мерапрыемства можна лічыць неафіцыйным аглядам беларускай мастацкай творчасці дзетак і моладзі гайнаўскіх школ. Як штогод за мерапрыемствам наглядае і вядзе яго стваральнік Ян Карчэўскі, настаўнік беларускай мовы ў Гайнаўскім белліцэі і намеснік старшыні Аб’яднання „Музей і асяродак беларускай культуры”.

— Цешыць мяне, што мерапрыемства ладзім ужо сёмы раз і што зацікаўленне з боку выканаўцаў не меншае. Наадварот, паяўляюцца новыя самадзейнікі, напрыклад, вучні з музычнай школы і гурт „Бетон”. Мы хацелі, каб вучні не закрываліся ў сваіх школах. Далі мы ім магчымасць выступаць на гарадскім форуме. Моладзь мае магчымасць паглядзець на выступленні іншых выканаўцаў, — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF