Ніва № 48 (2846), 25 лістапада 2010 г.

Колас і чаравікі — пра тое, як беларускасць пачала жыць у крынкаўскай школе

Ілона КАРПЮК

Слёзы як чаравікі — гэта прымаўка, якой навучыла мяне бабуля”, — гаворыць Эмілька, адна з вучаніц Комплексу школ у Крынках. З лістапада Эмілька далучыла да групы, якая з пачатку школьнага года пазнае на дадатковых уроках беларускую культуру. Заняткі праходзяць двойчы ў тыдзень. Адзін раз удзельнічаюць у іх вучні класаў ІІ-VI, другія прызначаны гімназістам. Хаця ў першай групе шэсць асоб, а ў другой толькі тры, відаць, што дзеці і моладзь прыходзяць з ахвотай, няма на іх тварах стомленасці ні нуды, толькі зацікаўленне.

— Даволі складана нам пазнаваць беларускую культуру без валодання мовай, — прызнае настаўніца Барбара Сідаровіч, — але пры адной гадзіне ў тыдзень над самой мовай і алфавітам працаваць немагчыма. Стараемся пазнаваць літаркі ці запамінаць цэлыя словы і сказы пры нагодзе пазнавання вершаў ці працы з падручнікамі.

Барбара Сідаровіч, як сама прызнае, беларускую мову вывучала яшчэ ў школе, таму зараз вялікай лёгкасці гаварыць на беларускай мове ў яе няма. Падрыхтоўкі да навучання мове таксама недастаткова, але паколькі заняткі адбываюцца ў форме кола зацікаўлення, то хапае ейнай энергіі і ведаў наконт рэгіёна і Беларусі, а перш за ўсё вопыту ў працы з дзяцьмі.

— На гарызонце ў мяне ўжо пенсія, але пакуль на яе не збіраюся, бо праца ў школе асэнсоўвае маё жыццё, — гаворыць настаўніца. — Няскромна магу сказаць, што дзякуючы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF