Ніва № 48 (2846), 25 лістапада 2010 г.

Быць святаром па прызванні і паважаць прыхаджан

Анна ШАЙКОЎСКАЯ

Будаўнік, добры адміністратар, талерантны, цярплівы святар, але перш за ўсё „наш бацюшка”

так айца Аляксандра Такарэўскага назывюць ягоныя прыхаджане.

21 лістапада ў дзень Архангела Міхаіла ў арлянскай царкве адбылося ўрачыстае набажэнства з нагоды 60-годдзя свяшчэнства настаяцеля прыхода св. Іаана Багаслова ў Орлі мітрафорнага протаіерэя айца Аляксандра Такарэўскага, а таксама 60-годдзя шлюбу з матушкай Варварай. Святую літургію ўзначаліў мітрапаліт Сава ў саслужэнні юбіляра і звыш дзесятка свяшчэннікаў.

— Мы сёння знаходзімся ў арлянскім храме, каб засведчыць праваслаўную веру праз пашану, нашу ўвагу і нашу малітву за пару свяшчэнніцкую айца Аляксандра і сёння мы здзяйсняем гэта. І няхай Гасподзь падае яму і яго матушцы і ўсім вам, бо кожны духоўна аб’яднаны са сваім настаяцелем, — сказаў у адмысловай казані ўладыка Сава.

У набажэнстве ўдзельнічала звыш сотні арлянскіх прыхаджан, якія прыйшлі адзначыць юбілей і памаліцца за свайго бацюшку.

Айцец Аляксандр нарадзіўся ў 1929 годзе ў вёсцы Корніца Люблінскага ваяводства, некалькі кіламетраў ад жаночага манастыра ў Лясной-Падляшскай, у сялянскай сям’і.

— Родным нашым прыходам быў Носаў, 6 кіламетраў ад нашай роднай вёскі. Ва ўсе нядзелі і царкоўныя святы я з маімі бацькамі Рыгорам і Аляксандрай хадзіў маліцца ў прыхадскую царкву, — успамінае сваё дзяцінства айцец Аляксандр (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF