Ніва № 48 (2846), 25 лістапада 2010 г.

Выбары 2010

Яўген ВАПА

За намі першыя вынікі самаўрадавых выбараў. Пра іх падрабязнасці, асабліва ў кантэксце пераможцаў у гонках ў Сеймік Падляшскага ваяводства, напішам у наступным нумары. Кароткі агляд выбарчых пераможцаў распачынаем ад сталіцы Падляшскага ваяводства — Беластока. Тут асоба прэзідэнта горада Тадэвуша Трускаляскага як магніт прыцягнула выбаршчыкаў, даючы яму перамогу ўжо ў першым туры. Таксама ў выбарах у раду горада Грамадзянская платформа атрымала найбольшы поспех — 16 мандатаў. Са спіскаў гэтай партыі на трэціх месцах балатаваліся прадстаўнікі, назначаныя царкоўнымі структурамі, і атрымалі толькі тры мандаты, на два менш чымсьці ў папярэдніх выбарах. Абраннікамі сталі Славамір Назарук, Стэфан Нікіцюк і Адам Мусюк. Са спіска левых дэмакратаў мабыць з беларускімі каранямі ўвайшлі дзве асобы Міхал Карповіч і Мікалай Мірановіч.

Прыгледзімся некаторым гмінам Беластоцкага павета і скажам каго можна віншаваць з выбарам на пасаду войта і бурмістра. У гміне Міхалове, будучай на праве горада, бурмістрам стаў член Грамадзянскай платформы Марк Назарка, набраўшы 2032 галасоў (58,83%). У гміне Гарадок афіцыйна канкурэнтаў не меў дасюлешні войт Веслаў Кулеша, пры якім крыжык паставіла 1395 чалавек (78,24%). У Супраслі пройдзе другі тур. У гміне Заблудаў пераможцам стаў Яцэк Люлевіч з падтрымкай каля 57% выбаршчыкаў. У Сакольскім павеце ў Крынкаўскай гміне перамог Багуслаў Панасюк з 942 галасамі (55,84%). У Бельскім павеце ў Бельскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF