Ніва № 48 (2846), 25 лістапада 2010 г.

Літаратура на памежжы

Ілона КАРПЮК

У мяне яшчэ такое банальнае пытанне. Я прачытаў гэту кніжку за адну ноч, а колькі часу вы яе пісалі? — прагучаў голас з залы.

Мусіць цэлае жыццё пісала гэту кніжку, — доўга не задумваючыся адказала Наталка Бабіна, журналістка, якая наогул часцей просіць называць сябе Наталкай, а не пісьменніцай.

Аднак у беластоцкую кнігарню-кавярню „Акцэнт” Наталка Бабіна прыехала ў якасці аўтаркі кніжкі „Рыбін горад”. Прымалі яе гаспадар месца Андрэй Каліноўскі, вядучы сустрэчу журналіст Мікола Ваўранюк ды зацікаўленыя кніжкай чытачы.

Хацелася б, каб аўтарка прачытала пару фрагментаў кніжкі ў арыгінале, але ж усе экземпляры на беларускай мове, мае і сяброў, дзесьці ў людзей. Можа нехта з вас мае нейкі асобнік? — звярнуўся ўмольным тонам да публікі мадэратар сустрэчы.

У мяне таксама няма, разышліся гэтыя кніжкі, — нявінна дадала аўтарка.

Гэта сведчанне ў карысць пісьменніцкіх здольнасцей аўтаркі. Пацвярджае гэта і факт, што ў Беласток, так як і ў Варшаву, Кракаў ды іншыя польскія гарады, Наталка Бабіна прыехала прамаваць польскае выданне „Рыбінага горада”. Дзякуючы таму кола аматараў яе творчасці паступова пашыраецца, нават нягледзячы на тое, што Наталка Бабіна паспела пакуль што апублікаваць толькі дзве свае кніжкі і здарылася гэта два гады таму назад.

Пішу, калі не магу не пісаць, — паслядоўна паўтарае аўтарка ў чарговых інтэрв’ю, што дае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF