Ніва № 48 (2846), 25 лістапада 2010 г.

Без ілюзій

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ну вось і надышоў самы галоўны этап выбарчай кампаніі ў Беларусі. Адбылася прагназаваная рэгістрацыя кандыдатаў. На гэты раз іх рэкордная колькасць — ажно дзесяць. Характэрна, што ў дзень афіцыйнай рэгістрацыі цэнтральны тэлеканал краіны абмежаваўся інфармацыяй, што „зарэгістраваныя 10 кандыдатаў, сярод якіх і дзейсны кіраўнік дзяржавы”. Пра асобы астатніх — ні слова. Вось гэта і ёсць сутнасць усіх выбараў, калі Аляксандр Лукашэнка не вылазіць з экрана, а ўсе іншыя — гэта ледзь не міфічныя істоты для асноўнай масы выбаршчыкаў. Зразумела, што „распыліць”, размыць агульны вобраз апазіцыі — асноўнае заданне дзяржаўных ідэолагаў і прапагандыстаў. З’явіцца на рэгістрацыі сярод іншых „гарант Канстытуцыі”, канешне, сабе не дазволіў. Не было і двух апазіцыянераў — Уладзіміра Някляева і Віталя Рымашэўскага. Давераная асоба апошняга Павел Севярынец публічна не падаў рукі старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай (на што, як былы палітвязень, меў поўнае маральнае права). Затое гэтую руку пару дзён таму з вялікай прыязнасцю і доўга трос кіраўнік місіі назіральнікаў ад АБСЕ, нямецкі дыпламат Герт Арэнс. Трэба сказаць, што Еўропа як ніколі дэманструе сваю лаяльнасць і нават прыхільнасць да існага палітычнага рэжыму ў Беларусі. Калі ўважліва аналізаваць сутнасць Еўрасаюза, то ў гэтым няма нічога дзіўнага. У сучаснай Еўропе няма месца ні нацыянальным, ні хрысціянскім, ні сямейным каштоўнасцям. Прынамсі, можна дакладна сцвярджаць, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF