Ніва № 47 (2845), 18 лістапада 2010 г.

Пушчанскі лёс. Успаміны Яна МАЦКЕВІЧА, народжанага ў 1933 годзе ў Песках Дубіцкай гміны.

Мой прадзед Ігнат меў трох сыноў — Аляксандра, Васіля і Міхала — майго дзеда. Дзед Міхал нарадзіўся ў 1870 годзе, у Песках, якія калісь называліся Вітаўскім Бродам. Назва Брод узялася з таго, што навокал былі непраходныя балоты. Была тут калісь пазначаная акопам пруска-руская граніца з 1795 года, якая пралягала больш-менш так, як праходзіць шаша з Арэшкава ў Вілюкі. Зямля вакол Пескаў была слабая, таму людзі дараблялі вывазкамі драўніны з лесу — з Белавежскай пушчы. Прадзед Ігнат займаўся гандлем драўнінай: купляў у пушчы ды вазіў па вёсках і прадаваў, а дзед яму памагаў.

Дзед Міхал ажаніўся 22 мая 1895 года з 17-гадовай Дамінікай Іванаўнай Кісляк з вёскі Гарошкаўка, якая цяпер у межах Беларусі — 10 кіламетраў ад Каменюкоў. Калісь пушчанскія людзі жаніліся з пушчанскімі, напрыклад, мая прабабка таксама была з Гарошкаўкі, якая за дванаццаць кіламетраў ад нашай вёскі. І яшчэ ў нашай вёсцы дзве жанчыны з Гарошкаўкі. А вось з зусім суседнімі вітаўскімі нашы не бралі шлюбаў. Мо вынікала гэта з таго, што пушчанскія працавалі разам у лесе і там дамаўляліся наконт сватання сваіх дзяцей. Дарэчы, жыхары пушчанскіх вёсак зналіся з сабою ў радыусе дваццаці кіламетраў.

У дзеда Міхала нарадзілася двух сыноў: Якаў (у 1896 годзе) і Фёдар — мой бацька (у 1898 годзе). Якаў быў здольны і яго дзед Міхал паслаў вучыцца ў Ваўкавыск. Прадзед Ігнат быў супраць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF